Рыбоводство Беларуси
Суббота, 16.12.2017, 22:51
ГлавнаяРегистрацияВход Приветствую Вас Гость | RSS

Новости

Форма входа

Меню сайта

Наш опрос
Как часто вы покупаете живую рыбу для приготовления пищи
Всего ответов: 271

Погода

Главная » 2015 » Октябрь » 6 » 4,5 тысячы малькоў. Упершыню за 10 год возера ў Нарачанскім краі зарыбілі вугром
16:42
4,5 тысячы малькоў. Упершыню за 10 год возера ў Нарачанскім краі зарыбілі вугром

Апошні раз нарачанскія азёры зарыблялі вугром у 2005 годзе. А у вераснi ў возера Свір выпусцілі больш за 4500 малявак вугра.

Нерастуе вугор за многія тысячы кіламетраў ад Нарачы — у Саргасавым моры. Лічынкі вугра, падхопленыя цёплым цячэннем Гальфстрым, нясуцца да берагоў Еўропы. Гэты шлях займае некалькі год.

— Але да нарачанскіх азёр вугор даўно не здольны даплыць. Таму што на буйных рэках пабудаваныя гідраэлектрастанцыі і плаціны. Таму і трэба праводзіць зарыбленне, — тлумачыць навуковы супрацоўнік Нацыянальнага парку «Нарачанскі» Вольга Яжова. — Некаторыя віды рыб трапляюць у нарачанскія азёры рэгулярна: іх вырошчваюць ва ўласным рыбагадавальніку ці купляюць у рыбагадоўчых гаспадарках. А вугром азёры даўно не зарыблялі з-за адсутнасці ўласнага пасадачнага матэрыялу і высокага яго кошту.

Падгадаваны ў Беларусі вугор замест англійскага

Дзесяць год таму лічынкі вугроў дастаўлялі ў Беларусь самалётам з Лондана. Цяпер жа ў возера Свір пасялілі вугра, падгадаванага ў Беларусі: упершыню пасадачны матэрыял вугра для зарыблення нарачанскіх азёр вырашчаны ў спецыялізаванай рыбагадоўчай фермерскай гаспадарцы «Актам Фіш» з Мёрскага раёна.

— З Вялікабрытаніі дастаўлялі лічынкі, а тут быў падгадаваны вугор. Шанцы для яго выжывання ў возеры значна большыя, — кажа Вольга.

Фота забяспечана Нацыянальным паркам «Нарачанскі».
Фота забяспечана Нацыянальным паркам «Нарачанскі».

Фінансавалася зарыбленне з абласнога бюджэту. Аперацыя па дастаўцы малявак вугроў да возера была незвычайная. Удзельнічалі ў ёй каля дваццаці чалавек. Калі любую рыбу можна закінуць проста ў кантэйнер, то для вугроў стваралі асаблівыя ўмовы. Транспартавалі іх у спецыяльным кантэйнеры. Ваду туды забіралі з акварыумаў, дзе вугры гадаваліся. У сярэдзіне кантэйнера борцікі зрабілі: трэба, каб вада мінімальна боўталася. І везлі акуратна, на маленькай хуткасці.

У Свір выпусцілі вугроў даўжынёй ад шасці да 60 сантыметраў. Ім спатрэбіцца ад трох да пяці год, каб вырасці да прамысловых памераў. За гэты час яны могуць рассяліцца па бліжэйшых рэчках і ў возеры Вішнеўскае.

Фота забяспечана Нацыянальным паркам «Нарачанскі».
Фота забяспечана Нацыянальным паркам «Нарачанскі».

Даведка «РГ». Вэнджаны вугор — вядомы нарачанскі далікатэс, для многіх турыстаў - адзін з сімвалаў адпачынку на Нарачы. Улетку ў краме ў курортным пасёлку Нарач (Купа) кілаграм вэнджанага вугра каштаваў 600 тысяч рублёў.
Читать полностью: http://news.tut.by/society/466784.html

Просмотров: 228 | Добавил: fish-rb | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Класс

Календарь
«  Октябрь 2015  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031

Друзья сайта
  • Форум о рыбоводстве
  • Рыбоводство
  • Фекорд
  • Форум Зона-фиш
  • Рыбоводство в России
  • Строим УЗВ
  • Водные ресурсы Украины

  • Статистика

    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0

    Яндекс стат
    Яндекс.Метрика
    Счетчик тИЦ и PR

    Copyright MyCorp © 2017